Вучым правілы бяспечнасці
У вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі ў падраздзеле “Дзіця і грамадства” сфармуляваны асноўныя палажэнні бяспекі жыццядзейнасці ў дашкольных установах. У ёй вызначаны таксама правілы пажарнай бяспекі для іх, сказана аб неабходнасці выпрацоўкі ў калектывах устаноў уменняў правільнага арыентавання ў складаных жыццёвых сітуацыях.
Пры фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін у дзяцей дашкольнага ўзросту важна памятаць і ўлічваць іх імкненне пазнаць навакольны свет, выкарыстоўваць уласцівую ім цікаўнасць, вобразнае мысленне і непасрэднае ўспрыманне. Вынікам дзейнасці педагогаў павінна стаць сфарміраванае ў дзяцей імкненне асвоіць спосабы бяспечных паводзін у розных сітуацыях і жаданне выкарыстоўваць гэтыя спосабы ў жыцці.