Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі, як і яго кіраўнік, нясуць адказнасць за якасць гульняў, цацак, сродкаў навучання ў групах. Прадметна-развіваючае асяроддзе ўстановы дашкольнай адукацыі павінна адпавядаць патрабаванням санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў, а таксама іншых нарматыўных прававых актаў. У прыватнасці, стварэнне прадметнага асяроддзя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з "пералікам абсталявання для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі", зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2007 №50.
Гэтай пастановай (у рэдакцыі ад 04.11.2009 г.) прадугледжана штогадовае набыццё неабходных прыладаў за кошт сродкаў бацькоў:
- алоўкі каляровыя;
– фламастэры;
– фарбы;
- разеткі празрыстыя для фарбы;
- пэндзлі, падстаўкі для пэндзляў;
- сурвэткі для абсушвання пэндзляў;
– пластмасавыя баначкі для прамывання пэндзляў ворса;
– палітра;
- губкі для змывання фарбы з палітры;
- паперу белую і каляровую;
– пластылін;
– стэкі;
- нажніцы з тупымі канцамі;
– файлы;
- падносы для абрэзкаў паперы;
– кардон;
- разеткі для клею;
___________________________________________________________________________________
Асноўныя правы законных прадстаўнікоў выхаванцаў
(артыкул 34 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі)
1.Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў у адпаведнасці з дадзеным Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства маюць права на:
1.1.азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
1.2.удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;
1.3.ахову правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;
1.4.азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;
1.5.атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.
2.Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца дадзеным Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.
Асноўныя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў (артыкул 35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі)
1.Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны: 1.1.забяспечваць ўмовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;
1.2.паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
1.3.выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку навучэнцаў;
2.Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца дадзеным Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.
______________________________________________________________________________________________________
Паважаныя бацькі! Памятайце: пакідаючы дзіця на некалькі хвілін, вы можаце страціць яго назаўсёды! І пасля гэтага галоўным суддзёй будзе ваша сумленне.
Как хранить лекарства, если в доме есть ребенок?
Источник: bezopasnost-detei.ru
</article>