Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Грыцэвіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна” разлічаны на 40 месц. У 2019/2020 навучальным годзе ў дзіцячым садзе функцыяніравала адна рознаўзроставая група з колькасцю выхаванцаў - 25 (2018/2019 навучальны год – 24 выхаванцы), летні перыяд 2020 – 13 выхаванцаў (2019 -11 выхаванцаў). Працэнт ахопу выхаванцаў дашкольнай адукацый ад 3да 6 гадоў складае 100 %. Рэжым работы 10 г.30 хвілін.
З улікам запытаў сям’і актыўна развіваюцца новые формы дашкольнай адукацыі. Функцыяніравала група ранняга знаходжання выхаванцаў на бясплатнай аснове, прагулачная група (2018/2019 – група адаптацыйная, ранняга знаходжання).
Адным з паказчыкаў якасці адукацыйнага працэсу з’яўляецца кадравае забеспячэнне. Згодна штатнаму раскладу дзiцячы сад укамплектованы педагагiчнымi кадрамi на 100%. З вышэйшай адукацыяй - 2 выхавальнікі дашкольнай адукацыі, з першай кваліфікацыйнай катэгорыяй. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі плануюць ў 2020/2021 навучальным годзе павысіць кваліфікацыйную катэгорыю (вышэйшую).
Наведванне раённых метадычных аб’яднанняў, садзейнічала павышэнню якасці адукацыйнага працэса.
Пытанні аховы і ўмацавання здароўя дзяцей застаюцца кіруючымі ў дзейнасці дзіцячага сада.
Створаны спрыяльныя ўмовы для аховы жыцця і ўмацавання здароўя выхаванцаў, выконваецца рэжым дня. Наладжана сістэма загартоўвання і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні прастудных захворванняў і грыпу: паласканнее горла пасля кожнага прыему ежы, праветрыванне памяшканняў у час прагулкі. Падчас заняткаў праводзяцца фізкультхвілінкі, паміж заняткамі - дынамічныя паўзы.
Праца з выхаванцамі будуецца з улікам асобасна-арыентаванага падыходу. Прадугледжана чарадаванне розных відаў дзейнасці, што дазваляе выкарыстоўваць прыродныя загартоўваючыя сілы паветра, сонца і вады.
Асаблівая ўвага была адведзена фізкультурна-аздараўленчай рабоце ў летні аздараўленчы перыяд. Асноўную частку выхававнцы праводзілі на свежым паветры. Прыём дзяцей, гімнастыка, гульнявая дзейнасць і другія мерапрыемствы арганізоўваліся на свежым паветры. Выхавальнікамі арганізоўвалася індывідуальная работа па фізічнаму выхаванню. Усе аздараўленчыя мерапрыемствы арганізоўваліся з улікам стану здароўя выхаванцаў і іх індывідуальных асаблівасцей.
Медыцынскія карты выхаванцаў падцвярджаюць, што ў большасці выхаванцаў здароўе за перыяд прыбывання ў дзіцячым садзе не пагоршылася.Так колькасць прапушчаных дзён па хваробе ў параўнанні з 2019годам (1,9) саставіла 1,1 дзён (раённы паказчык – 1,9 дня).
Праводзілася сістэматычнае назіранне за станам здароўя выхаванцаў і ў летні перыяд. За месяц выхаванцы ў асноўным падраслі на 0,2 см, і вага ў сярэднім павялічылася на 350 грам, захворваемасць за летні перыяд 2020 года – 0% ( 2019 – 0%).
Рацыянальнае харчаванне з'яўляецца адным з фактараў, які забяспечвае нармальнае развіццё выхаванцаў, з’яўляецца адным з эфектыўных спосабаў умацавання здароўя выхаванцаў.
Штодзень ў меню ўключаліся садавіна, свежая агародніна, сокі, напоі з шыпоўніка, малако. Нормы харчавання па асноўных прадуктах харчавання выконваліся на 94,3% (2019 год - 92,2%), раённы паказчык 92%. У летні перыяд нормы харчавання выкананы на 98%, (у 2019 годзе 96%). Пастаянна ажыццяўляўся кантроль за харчовым блокам, выкананнем норм харчавання прадуктаў.
Нарыхтаваная бясплатная агародніна са свайго зямельнага ўчастка пад поўную патрэбнасць дапамагае зменшыць аплату за харчаванне выхаванцаў законным прадстаўнікам. Дадатковую дапамогу па загатоўцы агародніны аказвае ОАО ”Грицевичи”, кожны год выдзяляе бясплатна бульбу для харчавання выхаванцаў.
Гадавая задача выконвалася праз разнастайныя формы метадычнай работы: кансультацыі, семінары, калектыўныя прагляды.
На працягу навучальнага года праводзілася работа па фарміраванню прадстаўленняў ў выхаванцаў аб акружаючай прыродзе ў працэсе гульнявой дзейнасці. Падрыхтаваныя рэкамендацыі: “Выхаванне экалагічнай культуры ў выхаванцаў праз гульнявую дзейнасць”, “Гульня, як сродак пазнання акружаючага асяроддзя”, “Дзіцячае экперыментаванне ў дзіцячым садзе”, “ Гульні па экалогіі ў дзіцячым садзе”, садзейнічалі павышэнню ўзроўню выхавальнікаў пры планаванні, правядзенні відаў дзіцячай дзейнасці.
Асноўнымі формамі і метадамі кантролю з’яўляліся прагляд арганізацыйных формаў працы па выкарыстанню эколага-развіваючага асяроддзя ў групе; назіранне за арганізацыяй самастойнай дзейнасці дзяцей на працягу дня; аналіз афармлення інфармацыйных стэндаў для бацькоў выхаванцаў.
Для вырашэння гадавой задачы выхавальнікамі аформлены цэнтр пазнавальна – практычнай дзейнасці які даў магчымасць выхаванцам праводзіць розныя эксперыменты .
Адукацыйны працэс у дзіцячым садзе будаваўся ў адпаведнасці з вучэбным і гадавым планам, раскладам спецыяльна арганізаванай дзейнасці. Рэалізацыя плана ажыццяўлялася праз выкарыстоўванне розных формаў і метадаў арганізацыі заняткаў: праца ў падгрупах, індывідуальна, якія выкарыстоўваліся ў залежнасці ад узросту, індывідуальных асаблівасцяў выхаванцаў.
Работа па фарміраванню прадстаўленняў ў выхаванцаў аб акружаючай прыродзе ў працэсе гульнявой дзейнасці прадаўжалася і ў летні аздараўленчы перыяд.
Прадметна-развіваючае асяроддзе папаўняецца з улікам узроставых асаблівасцей выхаванцаў. Якасць забеспячэння гульнявога, пазнавальна – практычнага, рухальнага асяроддзя павышаюць творчую актыўнасць выхаванцаў, эмацыянальнае самавыражэнне.
Працэнт забяспечанасці сродкамі навучання склаў у 2019/2020 навучальным годзе - 98,6% ( 2018/2019 – 92,6%), раённы паказчык - 82,6 %.
Забеспячэнню якасці адукацыйнага працэса садзейнічае прымяненне сучасных педагагічных тэхналогій. Дзейнасць педагогаў арыентавана на выкарыстанне адукацыйных тэхналогій беларускіх аўтараў, якія станоўча сказваюцца на развіццё творчых здольнасцей выхаванцаў.
Для павышэння навукова – тэарэтычнага ўзроўня педагогаў, павышэння якасці работы з выхаванцамі метадычны кабінет папоўніўся літаратурай па асновах бяспекі, нагляднымі дапаможнікамі на розныя тэмы, па адукацыйных абласцях “ Мастацтва”, “ Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”.
Працэнт забяспечанасці складае 90,1% (2018/2018 навучальны год – 89,9 %), раённы паказчык- 86,6%. Забяспечанасць дапаможнікамі для старэйшай групы складае 100%.
Правільна арганізаваная метадычная работа садзейнічала не толькі павышэнню педагагічнай культуры, але і забеспячэнню выхавальнікаў метадычнымі матэрыяламі па ўсіх раздзелах праграмы.
Пастаянны кантроль на працягу года праводзіўся за арганізацыяй харчавання, выкананнем рэжымных момантаў, арганізацыяй работы па стварэнню бяспечных умоў жыццядзейнасці выхаванцаў, сістэмай работы па здароваму ладу жыцця, у працэсе якога аператыўна выпраўляліся заўвагі і рэкамендацыі адміністрацыі.
У дашкольнай установе наладжана сувязь з Грыцэвіцкай сярэдняй школай па рэалізацыі мерапрыемстваў пераемнасці, што садзейнічала фарміраванню адзіных падыходаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Узаеманаведванні заняткаў настаўнікамі і ўрокаў на першай ступені сярэдняй адукацыі выхавальнікамі садзейнічалі павышэнню якасці пры планаванні работы выхавальнікаў.
На працягу навучальнага года функцыяніраваў гурток на базе Грыцэвіцкай школы на платнай аснове “Рыхтуемся да школы”, які наведвала 8 выхаванцаў старэйшага ўзросту, што дазваляла зрабіць адукацыйны працэс больш дыферанцыраваным, паўней раскрыць магчымасці выхаванцаў.
Дадатковымі паслугамі ахоплена 98% выхаванцаў з 4 да 6 гадоў (2018/2019 навучальны год - 98 %). На платнай аснове функцыяніраваў гурток: “Харэаграфія”.
Вынікі работы гурткоў былі прадстаўлены для законных прадстаўнікоў на агульнасадавых мерапрыемствах: “ Залатая восень”, “Новы год карагод”, “ Самая лепшая ў свеце”, “Да пабачэння, дзіцячы сад”.
Якасць адукацыі забяспечваецца ў цесным супрацоўніцтве з сям’ёй. Укараненне актыўных форм узаемадзеяння з сям’ёй, сумесная творчасць выхаванцаў, законных прадстаўнікоў і педагогаў, педагагічная асвета законных прадстаўнікоў, анкетаванне, пасяджэнні бацькоўскіх сходаў садзейнічалі павышэнню педагагічнай кампетэнтнасці законных прадстаўнікоў
Актыўны ўдзел у арганізацыі выстаў “Восеньскія фарбы”, вырабы з прыроднага матэрыялу, удзел у акцыі “Мы за мір на планеце” прадэманстравалі законныя прадстаўнікі выхаванцаў групы.
На працягу навучальнага года была паведзена работа па ўмацаванню матэрыяльна- тэхнічнай базы, якая папаўнялася з уліку дзейнасці папячыцельскага савета, спонсарскай дапамогі, здачы макулатуры, ад выканання платных адукацыйных паслуг, пазабюджэтнай дзейнасці.
Праведзены рамонт харчовага блока, складскіх памяшканняў, набыты посуд на харчовы блок, абноўлены сталы на харчовым блоку, група папоўнілася цацкамі згодна ўзросту выхаванцаў, тэлевізарам.
Аналіз вынікаў работы дзіцячага сада сведчыць аб неабходнасці прадаўжэння работы па павышэнню якасці адукацыйнага працэсу павышэнню кваліфікацыйнай катэгорыі (вышэйшай) выхавальнікамі дашкольнай адукацыі, папаўненню матэрыяльна – тэхнічнай базы.
Загадчык Л.К.Пенчук