20.12.2019 працавала Майстэрня Дзеда Мароза ( сумесныя вырабы- цацкі дарослых і выхаванцаў на ёлку) ў рамках дабрачыннай акцыі " Нашы дзеці"
Чараўніцтва — гэта менавіта тое, што чакае кожнае дзіця ў Новы год. І калі па нейкай прычыне яго не адбываецца, на дапамогу Дзеду Марозу і Снягурцы прыходзіць традыцыйная акцыя «Нашы дзеці». Дарэчы, яна праходзіць пад патранатам Прэзідэнта ўжо ў 21-ы раз. У гэтым годзе яна пачалася 9 снежня і прадоўжыцца ажно да 8 студзеня.