Анализ работы за 2015-2016 учебный год
АНАЛІЗ РАБОТЫ ЗА
2015-2016 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.
Грыцэвіцкі дзіцячы сад разлічаны на 40 месц. У 2015 -2016 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі функцыяніравала адна рознаўзроставая група, колькасць дзяцей 24 ( 2014 – 2015 навучальны год – 20 дзяцей). Рэжым работы 10 г.30 хвілін.
Ахова і ўмацаванне здароўя выхаванцаў - асноўная задача работнікаў дзіцячай установы. На працягу года рэалізаваўся комплексны план аздараўленчых мерапрыемстваў, распрацаваны ў рамках вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і накіраваны на зніжэнне захворванняў і ўмацаванне здароўя дзяцей.
Медыцынскія карты выхаванцаў падцвярджаюць, што ў большасці выхаванцаў здароўе за перыяд прыбывання ў дзіцячым садзе не пагоршылася.
Захоўваецца тэндэнцыя паніжэння захворваемасці выхаванцаў. Так колькасць прапушчаных дзён па хваробе ў параўнанні з 2014 годам -0,9 дзён, у 2015 годзе саставіла 0,7 дзён (раённы паказчык – 2,4).
З мэтай прафілактыкі прастудных захворванняў у дзіцячым садзе асаблівая ўвага надаецца правядзенню загартоўваючых мерапрыемстваў, якія распрацаваны з улікам узроставых асаблівасцей выхаванцаў.
З верасня 2015 года ў дзіцячай установе працуе медыцынская сястра, якая разам з педагагічнымі работнікамі дзіцячага сада нясе адказнасць за правядзенне прафілактычных аздараўленчых мерапрыемстваў, захаванне санітарна-гігіенічных нормаў, рэжыму і якасці харчавання выхаванцаў. З мэтай аздараўлення выхаванцаў медыцынскай сястрой і мясцовым доктарам праводзяцца наступныя мерапрыемствы: дыспансерны нагляд часта хварэючых выхаванцаў, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку 1 чалавек ( Савош Анжэліка); своечасовыя агляды выхаванцаў спецыялістамі раённай паліклінікі з устанаўленнем дыягназу і далейшым лячэннем у адпаведнасці з іх рэкамендацыямі.
Для законных прадстаўнікоў медыцынскай сястрой праз бацькоўскія куткі аформлены інфармацыйны матэрыял на тэмы: “Як правільна сядзець за сталом”, “Інфекцыйныя захворванні і як іх пазбегнуць”, “Загартоўванне – сіла здароўя” і другія.
Фізічнае выхаванне дзяцей здзяйсняецца праз розныя віды і формы фізкультурна- аздараўленчай работы: правядзенне фізкультурных заняткаў у зале ( тэматычныя, сюжэтныя), на свежым паветры, ранішняя гімнастыка ( з абавязковым уключэннем практыкаванняў , напраўленных на прафілактыку прастудных захворванняў), фізкультхвілінкі, рухомыя гульні і практыкаванні на прагулцы, у ходзе якіх выхаванцы палучалі не толькі фізічную нагрузку, але і эмацыянальны зарад, далучаліся да здаровага ладу жыцця.
Кантроль за арганізацыяй фізкультурных заняткаў паказаў, што кіраўнік фізічнага выхавання Філіпчанка В.А., праводзіць фізкультурныя заняткі згодна планавання, ўлічвае ўзровень фізічнай падрыхтаванасці і стану здароўя выхаванцаў, выкарыстоўвае розныя віды карэкцыйных практыкаванняў ( для прафілактыкі прастудных захворванняў, і парушэнняў асанкі). Рэгулярна арганізуюцца і праводзяцца з выхаванцамі спартыўныя святы і досугі, якія не толькі павышаюць эмацыянальны настрой, але і фарміруе здаровы лад жыцця.
Аднак кіраунік фізічнага выхавання пры правядзенні агульнаразвіваючых практыкаванняў не звяртае ўвагу на якасць выканання практыкаванняў, што адмоўна ўплывае на фарміраванне правільнай асанкі выхаванцаў. Недастаткова праводзяцца заняткі з элементамі спартыўнага арыентавання, элементамі баскетбола, футбола, што не дае магчымасць выхаванцам авалодаць рознымі відамі спорту.
Рацыянальнае харчаванне з'яўляецца адным з фактараў, якія забяспечваюць нармальнае развіццё выхаванцаў, з’яўляецца адным з эфектыўных спосабаў умацавання здароўя выхаванцаў. Пры арганізацыі харчавання на працягу года выкарыстоўваліся наступныя прынцыпы рацыянальнага здаровага харчавання выхаванцаў: рэгулярнасць, разнастайнасць, - шляхам захавання рэжыму харчавання, нормаў спажывання прадуктаў харчавання і індывідуальнага падыходу да дзяцей падчас прыёму ежы. Штодзень ў меню ўключаліся : садавіна, сокі, напоі з шыпоўніка, малако.
Меню складалася з улікам выканання натуральных норм. Натуральныя нормы па асноўных прадуктах выконваліся на 91,2%
( 2014 год - 90,1%), раённы паказчык 91%. Неабходна ў гэтым навучальным годзе выканаць натуральныя нормы па садавіне, сыру, соках .
Работнікамі дзіцячага сада нарыхтавана бясплатная агародніна са свайго зямельнага ўчастка пад поўную патрэбнасць . Дадатковую дапамогу па загатоўцы агародніны аказвае ОАО ”Грицевичи”, кожны год выдзяляе бясплатна бульбу для харчавання выхаванцаў .
Згодна штатнаму раскладу дзiцячы сад укамплектованы педагагiчнымi кадрамi на 100%. Працуюць два выхавальнiкі, адзін з вышэйшай адукацыяй, адзін з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Адзін выхавальнік з’яўляецца завочнікам Баранавіцкага Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, першы курс.
Педагогі на працягу года наведвалі раённыя метадычныя абъяднанні знаёміліся з вопытам другіх дашкольных устаноў, займаліся самаадукацыяй , што садзейнічала павышэнню якасці адукацыйнага працэса.
На працягу навучальнага года праводзілася работа па развіццю моўнай творчасці выхаванцаў, выразнасці мовы , праз схемы- мадэлі. Падрыхтаваныя рэкамендацыі, кансультацыі для выхавальнікаў садзейнічалі павышэнню ўзроўню выхавальнікаў пры планаванні, правядзенні відаў дзіцячай дзейнасці.
У рамках тэматычнага кантроля па развіццю звязнай мовы выхаванцаў адзначаецца, што выхавальнікі выкарыстоўвалі на занятках нагляднае мадэліраванне ( схемы, чарцяжы, піктаграмы), якія даюць магчымасць дзіцяці ў нагляднай форме выдзяліць свойства прадметаў, садзейнічаць фарміраванню асноў тэарэтычнага мышлення.
Для дзяцей сярэдняга і старэйшага ўзросту выхавальнікамі аформлены схемы – мадэлі на розныя тэмы: “ Посуд” , Дамашнія і дзікія жывёлы”, “ Птушкі “.
Аднак для дзяцей малодшага ўзросту адсутнічаюць схемы – мадэлі па тэмах “ Поры года”, “ Адзенне”, “ Жывёлы”, таксама не выкарыстоўваюцца выхавальнікамі новыя мадэлі: метад тыпавога фантазіравання, стварэння тэкстаў казачнага зместу.
Пры навучанні выхаванцаў творчаму расказванню выкарыстоўвалі метады мадэліравання прадстаўленага ў выглядзе карцінна – графічнага плана, з дапамогай якіх дзеці развучвалі вершы, забаўкі, састаўлялі расказы.
Аднак цяжка даюцца выхаванцам расказы аб порах года, аб змене надвор’я , аб прыродзе у цэлым. Па-гэтаму неабходна больш увагі звярнуць на планаванне і арганізацыю экалагічнага выхавання ў выхаванцаў, пашыраць слоўнікавы запас праз знаёмства выхаванцаў з точкамі на экалагічнай сцяжынцы.
Аналіз моўных навыкаў дзяцей старэйшага ўзросту паказаў, што дзеці свабодна валодаюць дыялагічнай і маналагічнай моваю.
У мове некаторых дзяцей шостага года жыцця сустракаюцца парушэнні ў вымаўленні шыпячых гукаў, не ва ўсіх развіта інтанацыйная выразнасць. Таму выхавальнікам неабходна праводзіць індывідуальную работу з выхаванцамі старэйшага ўзросту па правільнаму вымаўленню шыпячых гукаў, інтанацыйнай выразнасці.
Метадычны кабінет папоўніўся грыфаванай літаратурай па планаванню работы ў летні аздараўленчы перыяд, па фізічнаму выхаванню , літаратурай па асновах бяспекі, ілюстрацыямі на розныя тэмы , працэнт забяспечанасці складае 78%
Забяспечанасць дапаможнікамі для старэйшай групы складае 100%.
Правільна арганізаваная метадычная работа садзейнічала не толькі павышэнню педагагічнай культуры, але і забеспячэнню выхавальнікаў метадычнымі матэрыяламі па ўсіх раздзелах праграмы.
У дашкольнай установе наладжана сувязь з Грыцэвіцкай школай. Сумесная адміністратыўная нарада па выніках адаптацыі дзіцяці да школы садзейнічала развіццю дзіцяці на этапах дашкольнай і пачатковай адукацыі.
Ўзаеманаведванні заняткаў настаўнікам Чупак С.М. і ўрокаў у пачатковых класах выхавальнікамі садзейнічалі павышэнню якасці пры планаванні работы выхавальнікаў. Настаўнікі пачатковых класаў распрацавалі рэкамендацыі і кансультацыі для выхавальнікаў і бацькоў па падрыхтоўцы дзяцей да школы , у якіх вызначылі праблемы, на якія выхавальнікі і бацькі павінны звярнуць увагу.
Экскурсіі ў школьную бібліятэку, экалагічны пакой, музей , спрыялі азнаямленню дзяцей з роднай вёскай, з знакамітымі людзьмі нашага краю, аб мінулым жыцці людзей.
Бацькі , з’яўляючыся паўнапраўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэса , праяўляюць інтарэс да работы дзіцячай установы па аздараўленню выхаванцаў, па наведванню: спартландый, музычных і фізкультурных свят, папаўненню прадметна- развіваючага асяроддзя.
Гэтаму ў значнай меры садзейнічала прапаганда здаровага вобраза жыцця праз кансультацыі, бацькоўскія сходы, сумеснае правядзенне спартыўных , народных свят, абрадаў.
Для раскрыцця здольнасцей дзяцей і з запатрабаваннямі бацькоў на дадатковыя адукацыйныя паслугі на працягу года працаваў гурток на базе Грыцэвіцкай школы на платнай аснове “Рыхтумся да школы ”, што дазваляла зрабіць педагагічны працэс больш дыферанцыраваным, паўней раскрыць магчымасці дзяцей . У працэсе сваёй працы з выхаванцамі кіраўнік гуртка Чупак С.М., настаўніца пачатковых класаў, развівала індывідуальныя творчыя здольнасці дзяцей , прывівала інтарэс , цікавасць да навучання ў школе.
На базе дзіцячага сада згодна з западрабаваннямі бацькоў працаваў гурток на платнай аснове “ Танцуем разам”, што дало магчымасць выхаванцам авалодаць элементамі танцавальных рухаў.
Вынікі сваёй працы кіраўнік гуртка Гаўрук Л.І. паказвала на асноўных музычных мерапрыемствах дзіцячага сада: “ Залатая восеь”, “Свята Новага года”, “ Маме прысвячаем”, “ Да пабачэння дзіцячы сад”
Прадметна- развіваючае асяроддзе дзіцячага сада – важны кампанент у развіцці дзіцяці . У групах падабраны матэрыял у адпаведнасці з тэматыкай гульняў. Гульнявое абсталяванне рацыянальна размешчана, дыдактычны матэрыял і гульнявыя цэнтры створаны з апорай на асобасна- арыентаваную мадэль узаемадзеяння дарослага і дзіцяці.
Набыта сучасная мэбля для сюжэтна - ролевай гульні “ Школа ”, мальберт і магнітная дошка для дэманстрацыі на суму ( 5300000 ) рублей
Забяспечанасць згодна тыпавога Пераліку складае 81,3% , ( 2014 год- 80,0%), раённы паказчык 76,6 %.
Пазабюджэтная дзейнасць дзіцячага сада за 2015- 2016 навучальны год склала 42000000 рублей. Адрамантавалі і пакрасілі сцены ў падсобным памяшканні, набылі ліноліум у складское памяшканне, адрамантавалі падлогу на цэнтральным калідоры, аклеены шпалерамі калідор) . Набыты дыдактычныя і развіваючыя гульні, фарба , цацкі, посуд для дзяцей .
Планіруецца ў наступным навучальным годзе папоўніць пакой па асновам бяспекі , адрамантаваць плот на гульнявой пляцоўцы, правесці
касметычны рамонт фізкультурна – музычнай залы.
Тэматычны кантроль па рэалізацыі гадавой задачы спрыяў павышэнню якасці адукацыйнага працэса. Вынікі тэматычнага кантролю “ Развіццё звязнага маўлення выхаванцаў праз схемы – мадэлі спрыялі абсталяванню сюжэтна – ролевай гульні “Вугалок першакласніка”, папаўненні нагляднага матэрыялу па развіццю звязнай мовы выхаванцаў.
Пастаянны кантроль на працягу года праводзіўся за арганізацыяй харчавання, выкананнем рэжымных момантаў, сістэмай работы па здароваму ладу жыцця , у працэсе якога аператыўна выпраўляліся заўвагі і рэкамендацыі адміністрацыі.
Зыходзячы з аналізу работы дашкольнай установы і вынікаў дыягностыкі выхавальнікаў, калектыў дашкольнай установы вызначыў наступныя накірункі ў рабоце:
Накіраваць работу педагагічнага калектыва на фарміраване асноў экалагічнай свядомасці выхаванцаў праз гульнявую дзейнасць.
Гадавая задача на 2016 -2017 навучальны год :
Накіраваць работу педагагічнага калектыва на фарміраванне асноў экалагічнай свядомасці выхаванцаў праз гульнявую дзейнасць.
Аналіз работы за летні аздараўленчы перыяд 2016 года.
Летнім аздараўленнем было ахоплена 11 дзяцей, 2015 год- 11 дзяцей .
Асноўнай мэтай арганізацыі летняга аздараўленчага перыяда з’яўлялася стварэнне ў дашкольнай установе максімальна эфектыўных умоў для арганізацыі аздараўленчай работы з выхаванцамі і развіцця пазнавальнага інтарэса дзяцей у летні перыяд.
Намаганні калектыва ў летні перыяд былі накіраваны на забеспячэнне умоў для замацавання і ўдасканальвання культурна- гігіенічных навыкаў дзяцей, выхаванне працаздольнасці дзіцяці. Павышэнне рухальнай актыўнасці , з улікам стварэння аптымальнага рухальнага рэжыма., фарміраванне у дзяцей звычак да здаровага ладу жыцця. Папярэджванне дзіцячага траўматызма праз замацаванне навыкаў бяспечных паводзін выхаванцаў .
План летняй аздараўленчай работы прадугледжваў арганізацыю метадычнай , прафілактычнай, аздараўленчай, адукацыйнай работы, работу з бацькамі.
Асноўную частку дзеці праводзілі на свежым паветры. Прыём дзяцей, гімнастыка, гульнявая дзейнасць і другія мерапрыемствы арганізоўваліся на свежым паветры. Выхавальнікамі арганізоўвалася індывідуальная работа па фізічнаму выхаванню. З дзецьмі замацоўваліся асноўныя рухі: мятанне, лазанне, падлязанне, прыжкі, практыкаванні на прафілактыку плоскаступнёвасці і карэкцыю асанкі. Усе аздараўленчыя мерапрыемствы арганізоўваліся з улікам стану здароўя выхаванцаў і іх індывідуальных асаблівасцей.
Рухальная дзейнасць дзяцей на свежым паветры падтрымлівалася гульнямі сярэдняй і малой рухомасці , у сувязі з гарачым надвор’ем і ў часы найменшай сонечнай актыўнасці.
Аднак выхавальнікі недастаткова ўвагі звярталі на правілы правядзення рухомых гульняў згодна ўзросту дзяцей, гульні насілі аднаціпны характар .
Праводзілася сістэматычнае назіранне за станам здароўя дзяцей. За месяц дзеці ў асноўным падраслі на 0,2 см, і вага ў сярэднім павялічылася на 430 грам.
Рэгулярна праводзіліся загартоўваючыя мерапрыемствы: мыццё рук і ног халоднай вадой, паласканне горла вадой пасля яды, чысцілі зубы пасля прыёму ежы, сон пры адчыненых вокнах. Дзеці прынімалі паветраныя і сонечныя ванны.
Аднак пры правядзенні загартоўваючых мерапрыемстваў з дзецьмі выхавальнікі недастаткова выкарыстоўвалі “дарожку здароўя” , дошку для аблівання ног вадой.
Мэтанакіравана праводзілася работа па прафілактыцы плоскаступнёвасці: дзеці хадзілі басанож па пяску, траве, асфальце. Дзякуючы ўсяму гэтаму , пры аналізе захворваемасці выяўлена , што ў летні перыяд дзеці не хварэлі, у 2015 годзе дзеці таксама не хварэлі.
Пастаянна на кантролі стаялі пытанні па арганізацыі харчавання.
Арганізавана сбалансаванае харчаванне выхаванцаў з максімальна дапушчаным уключэннем у рацыён свежай агародніны, садавіны, сокаў, нектару. У бацькоўскіх кутках рэгулярна змяшчалася меню.
Выхавальнікі на працягу лета інфарміравалі законных прадстаўнікоў аб рэжыме дня ў дзіцячым садзе і дома, загартоўванні дзяцей, арганізацыі актыўнага адпачынку , правілах бяспекі і паводзінах дзяцей на вуліцы, вадаёмах.
Натуральныя нормы выкананы на 96%, у 2015 годзе 95%. Пастаянна ажыццяўляўся кантроль за харчовым блокам, выкананнем натуральных норм прадуктаў харчавання.
У суадносінах з тэмай нядзелі і каляндарнымі датамі выхавальнікі праводзілі гутаркі з дзецьмі, разглядвалі ілюстрацыі , чыталі вершы, казкі, загадвалі загадкі, вялі назіранні , арганізоўвалі розныя гульні (дыдактычныя, сюжэтна- ролевыя, рухомыя).
Праяўленне творчасці і фантазіі назіраліся на сумеснай дзейнасці дарослага і дзяцей па выяўленчай канструктарскай дзейнасці, дзе выхавальнікі знаёмілі дзяцей з нетрадыцыйнымі спосабамі малявання, выкарыстоўвалі
Вялікую радасць дастаўлялі дзецям арганізаваныя гульні з пяском і вадой, выкладванне з прыроднага матэрыялу розных элементаў, што пазваляла ўключаць элементы дзіцячага эксперыментыравання .
Асаблівая ўвага надавалася прывіццю выхаванцам культурна- гігіенічных навыкаў, развіццю працоўных навыкаў праз працу ў кветніках на агародзе. Для рашэння пастаўленнай задачы для выхавальнікаў былі праведзеныя кансультацыі, якія спрыялі прывіццю дзецям правіл культуры паводзін за сталом, выхаванне любві да працы, беражлівыя адносіны да прыроды.
Выхавальнікі аформілі папку з забаўкамі , вершамі , што спрыялі далейшаму замацоўванню культурна- гігіенічных навыкаў.
Культурна – гігіенічныя навыкі ў дзяцей таксама выхоўваліся праз дзейнасць дзяжурных па сталовай , самаабслугоўванню, па відах дзейнасці.
Дзейнасць дзіцяці на вуліцы дае магчымасць свабоднага выбара дзейнасці. Пры рэалізацыі і развіцця працоўных навыкаў у дзяцей выхавальнікі аформілі кветнікі, пасадзілі агарод, што дало магчымасць запомніць цвяточныя культуры, адрозніваць агародніну, назіраць за ростам кветак, агародніны.У дзяцей выхоўваліся такія якасці як самастойнасць, ініцыятыўнасць, творчае ваабражэнне.
Аднак выхавальнікамі недастаткова планавалі сваю работу наконт працоўных даручэнняў дзецям.
У выніку праведзенай летняй аздараўленчай работы :
- выхаванцы атрымалі новыя навыкі, павысіўся інтарэс да акружаючага міра, творчасці, пазнання;
- развіўся інтарэс да прыроды, з’явілася жаданне берагчы яе .
У сваёй далейшай рабоце мы планіруем :
- прадаўжаць здзяйсняць комплекс загартоўваючых мерапрыемстваў з выкарыстаннем прыродных фактараў: паветра, сонца, вады, улічваючы здароўе, індывідуальныя асаблівасці дзяцей;
- выхоўваць інтарэс і жаданне дзяцей удзельнічаць у рухомых гульнях фізічных практыкаваннях на прагулцы.
- праводзіць работу з бацькамі па прафілактыцы і папярэджванню вострых вірусных захворванняў.